~~META: title = Францішак Багушэвіч — Свiння i жалуды &keywords = Багушэвіч, свiння, жалуды &abstract = Чытаць байку Францішака Багушэвіча "Свiння i жалуды" &iftrue = nan ~~ ====== Францішак Багушэвіч — Свiння i жалуды ====== Свіння, наеўшыся пад дубам жалудзей,\\ Заснула смагла, прачасалася\\ I так, як іншы між людзей,\\ Лычом карэнняў дакапалася.\\ \\ Карэнні рве, капае ямы...\\ «Што робіш? — з дуба сокал кажа.—\\ Гэтак ты зглуміш і дуб самы,\\ Як падкапаеш, ссохне, ляжа!»\\ \\ «Дык што! няхай сабе хоць згіне!\\ Абы мне жалудоў пад'есці,\\ Каторых надта любяць свінні»,—\\ Зарухкала свіння урэшце.\\ \\ Дуб сокалу так гамане:\\ «Свіння свіннёй і заўсягды:\\ Яна не відзе, што на мне\\ Гадуюцца ёй жалуды!» ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-гора]] * [[творы/леанід-дайнека/леанід-дайнека-жалезныя-жалуды]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-жук-і-жолуд]] * [[творы/францішак-багушэвіч/творчасць-францішка-багушэвіча]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-бог-не-роўна-дзеле]]