творы:францішак-багушэвіч:францішак-багушэвіч-песня
Гэта старая версія дакумента!
Францішак Багушэвіч — Песня
Чаго бяжыш, мужычок?
– Паганяе мароз.
Чаму ляжыш, мужычок?
– Бо урадніка вёз.
Чаго ты п'еш, мужычок?
– Бо і хлеба ня еў.
За што ты б'еш, мужычок?
– Бо і сам тое меў.
Нашто ты краў, мужычок?
– Бо свайго не пазнаў.
Чаму ты лгаў, мужычок?
– Бо хтось праўду украў.
Чаму чорны, мужычок?
– Бо у хаце курыць.
Не праворны, мужычок?
– Бо усякі журыць.
Чаму цёмны, мужычок?
– Бо пад цёмным сяджу.
Чаму бяздомны, мужычок?
– Бо чужога гляджу.
Чаму хіцёр, мужычок?
– Бо дурны, як варона.
Чаго умёр, мужычок?
– Уцякаў ад «закона»!
Падобныя старонкі
- вясельныя-песні
- восеньскія-песні
- ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады
- валачобныя-песні
- песня
творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-песня.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1