~~META: title = Францішак Багушэвіч — Песня &keywords = Багушэвіч, песня, мужычок &abstract = Чытаць верш Францішка Багушэвіча "Песня" (Чаго бяжыш, мужычок?) &iftrue = nan ~~ ====== Францішак Багушэвіч — Песня ====== Чаго бяжыш, мужычок?\\ – Паганяе мароз.\\ Чаму ляжыш, мужычок?\\ – Бо урадніка вёз.\\ Чаго ты п'еш, мужычок?\\ – Бо і хлеба ня еў.\\ За што ты б'еш, мужычок?\\ – Бо і сам тое меў.\\ Нашто ты краў, мужычок?\\ – Бо свайго не пазнаў.\\ Чаму ты лгаў, мужычок?\\ – Бо хтось праўду украў.\\ Чаму чорны, мужычок?\\ – Бо у хаце курыць.\\ Не праворны, мужычок?\\ – Бо усякі журыць.\\ Чаму цёмны, мужычок?\\ – Бо пад цёмным сяджу.\\ Чаму бяздомны, мужычок?\\ – Бо чужога гляджу.\\ Чаму хіцёр, мужычок?\\ – Бо дурны, як варона.\\ Чаго умёр, мужычок?\\ – Уцякаў ад «закона»! ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вясельныя-песні]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады]] * [[слоўнік/валачобныя-песні]] * [[слоўнік/песня]]