~~META: title = Францішак Багушэвіч — Калыханка &keywords = калыханка, Францішак, Багушэвіч &abstract = Аналіз "Калыханкі" Францішка Багушэвіча &iftrue = nan ~~ ====== Францішак Багушэвіч — Калыханка ====== 1. У народных [[слоўнік/калыханка|калыханках]] маці, люляючы і супакойваючы дзіця, далучала яго да народных ідэалаў, жадала шчаслівай долі. Гераіня верша «Калыханка» гэтаксама, клапоцячыся пра лёс сына, раскрывае свае спадзяванні і надзеі і ў марах бачыць яго «панам ці вялікім капітанам».\\ 2. Да выгод, якія можа набыць сын, стаўшы «панам ці вялікім капітанам», можна аднесці тое, што ён будзе добра матэрыяльна забяспечаны і таму пачастуе маці «мядком сытным, блінком мякенькім падсітным, піражком і з начынкай, верашчачкай гарачынькай...». 3-за пасады сына і маці, хоць і простая салдатка, будзе мець павагу ад людзей: «А ўсякі шапку здыме, як дазнаецца аб сыне». Але названыя пасады могуць прынесці і страты, якія нават перавысяць выгоды: Людцоў Божых будзеш біці,\\ Цяжка будзе ў свеце жыці. \\ Толькі гэтым не абмяжоўваюцца ўяўленні маці пра жыццё «панам...». Яшчэ больш жахлівае бачыцца ёй: сын не захоча ведаць сваю маці і ёй застанецца пайсці жабрачкаю па свеце.\\ 3–5. У традыцыйнай калыханцы маці, баюкаючы дзіця, звярталася да такіх жа традыцыйных вобразаў птушак – «курачкі паснулі», і гэтага было дастаткова, каб дзіця заснула пад спеў «люлі, сынок, люлі, люлі!» Асаблівасцю верша-калыханкі [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішка Багушэвіча]] з'яўляецца аб'яднанне традыцыйных для народных калыханак вобразаў: Люлі, сынок, люлі, люлі!\\ Усе курачкі паснулі,\\ Ой, паснулі і курчаткі\\ Пад скрыдэлькам сваёй маткі... \\ і зварот да нацыянальных і сацыяльных праблем, якія надаюць калыханцы новы змест. Лёс народжанага сына прагназуе маці праз вобраз «пана...». Паразважаўшы пра такую магчымасць, яна не жадае, каб сын выракаўся свайго, і дае яму такі наказ: Ой, не будзь ты лепей панам,\\ Ні вялікім капітанам,\\ Будзь, чым матанька радзіла,\\ Каб у госці не хадзіла,\\ Каб век з табою векавала,\\ Гаравала, працавала... \\ Наяўнасць у песеннай форме традыцыйнай калыханкі сацыяльных і нацыянальных праблем надае вершу Францішка Багушэвіча «Калыханка» новы змест.\\ 5. Маці добра ведае, што сын здрадзіць свайму народу, стане ворагам родных і блізкіх, калі адрачэцца сваіх каранёў, будзе зняважліва адносіцца да бедных людзей. Самым страшным ўяўленнем маці стала тая сітуацыя, калі яе сын адкажацца ад яе і людзі яго «будуць клясці, як ліхога, прасіць смертанькі ад Бога». ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-калыханка-маме]] * [[слоўнік/калыханка]] * [[ibdc.ped>калыханка]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-калыханка]] * [[творы/алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка]]