~~META: title = Францішак Багушэвіч — Думка &keywords = бярозка, згіне, дому, ліна, знайдуць, людзі, наборы, хаце, раскіне, плача, помне, хлеба &abstract = Чытаць верш Францішка Багушэвіча "Думка" &iftrue = nan ~~ ====== Францішак Багушэвіч — Думка ====== Чагось мне маркотна, на плач забірае:\\ Мусіць, душа чуе якоесьці гора\\ Ці штосьці зрабілась... што? Хто яго знае:\\ Ці град жыта выб’е, ці згіне абора,\\ Ці ураднік загнявіцца, пагоне падводу,\\ Ці знайдуць у лесе крадзену калоду?\\ Ці сын умрэ, што маскалём служыць,\\ Ці той, у Мэрыку падаўся, ды тужыць?..\\ От так цяжка, здаецца, каб грэху не баяўся б,\\ Ці ў пятлю палез бы, ці ў ваду схаваўся б!\\ Летась мне было так – і валы прапалі,\\ Свінні бульбу з’елі, гарод пакапалі,\\ Нябожчыца матка чыста захварэла,\\ І дзядзькава хата з каміном згарэла;\\ Сукна не звалілі – хадзіў без сярмягі,\\ А тут і без хлеба... прападаў ад смагі!\\ Хоць бы прандзэй стала, што ўжо стацца мусе,\\ Каб так не цягнула за сэрца, як ліна*****;\\ Бедаваць не перша, я і не баюся:\\ Няхай усё згіне, дык душа ж не гліна?\\ Тагды б ужо ведаў, як і ратавацца,\\ Ці там ад няшчасця, ці з людской напасці,\\ Ці сядзець у хаце, ці куды падацца,\\ Ці, злажыўшы рукі, навекі прапасці!..\\ \\ Ды што ж мне такога, чаго мне журыцца?\\ У мяне не будзе, – знайдуць людзі хлеба;\\ На бяду мне плюнуць, Богу памаліцца,\\ Да слушнага часу дажыву як трэба!\\ Вун стаіць бярозка тут ля самай хаткі,\\ Косы папусціла... плача, кажуць людзе,\\ А мне так здаецца, што ёй анігадкі:\\ Што было – не помне, не ўзнае, што будзе.\\ А можа ж, і помне, як то я калісьці,\\ Быўшы малым хлопцам, лазіў, калыхаўся.\\ Яна была гібка, болей было лісці...\\ І я дзісь не мог бы, як тагды спінаўся.\\ Чаго ж мне маркотна? Ты ж скажы, бярозка,\\ Маўчыш, як нямая, і сама смутная!..\\ Мусіць-такі праўда – гэта яе слёзка,\\ Што кажуць другія – капля расяная.\\ Мне жаль і бярозкі, чаго ж яна плача,\\ Калі ужо долі не пераінача?\\ Не тужы, бярозка, свет з намі не згіне,\\ Вецер як павее, шышачкі раскіне;\\ Хоць бы ты засохла – вырасце вас болей...\\ Перастанем плакаць мы над сваёй доляй!\\ Якось яно будзе, дажывём да дошкі,\\ Хоць лепей, хоць горай, абы не так трошкі!\\ Шышачкі раскіне, як параскідала\\ Маіх шэсць сыночкаў – здаецца, ці мала?\\ Усе разышліся! – Адзін у наборы**%%**%%**,\\ Адзін пайшоў прочкі, за чорныя моры,\\ Адзін за Дунаем саўсім асядліўся,\\ Адзін у Сібіры – з старшынёй пабіўся;\\ Пяты на пісарстве гдзесь у Патарбурку,\\ Кінулі у хаце вот крывога Юрку!..\\ Ну ды рана-позна, тыкі мне здаецца,\\ Кожны занудзіцца, да дому прыб’ецца...\\ Паглядзець, як людзі ў бядзе сабе радзяць,\\ Абсядуцца ў дому і лад заправадзяць.\\ \\ * Ліна – канат, тоўстая вяроўка з канопляў або лёну.\\ %%**%% У наборы – у рэкрутах. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/францішак-багушэвіч/творчасць-францішка-багушэвіча]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-начныя-думкі]] * [[слоўнік/думка]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-мае-думкі]] * [[творы/тарас-шаўчэнка/тарас-шаўчэнка-думка]]