~~META: title = Францішак Багушэвіч — Воўк і авечка &keywords = госці, воўк, воўка, сабе, цяпер, авечка &abstract = Чытаць байку Францішка Багушэвіча "Воўк і авечка" &iftrue = nan ~~ ====== Францішак Багушэвіч — Воўк і авечка ====== Злавіў Воўк Ягнятка\\ І панёс жывое!\\ Плачуць сын і матка,\\ Як бабры, абое.\\ Воўк над маткай злітаваўся,\\ Як які аконам,\\ У аўчынку перабраўся\\ Ды ідзець з паклонам.\\ «Прыйшоў, – кажа, – я здалёчку\\ Расказаць пані Авечцы\\ Добру вестку аб сыночку, –\\ Як яму цяпер жывецца.\\ Не пазнала б ты ні колі,\\ Такі стаў дасужы\\ І жывець сабе на волі,\\ Без бяды, без нужы.\\ Зубы выраслі з клыкамі,\\ І адпалі рожкі.\\ Ножкі цяпер з кіпцюрамі,\\ А хвост даўжэйшы трошкі.\\ І ўжо Воўка не баіцца,\\ Ў хлеў ніхто не гоне;\\ Мае чым абараніцца\\ І другіх бароне!\\ Прыйдзі, імасць, да нас ў госці,\\ Справім сабе вечарынку:\\ Будзе мяса, будуць косці,\\ Будзем есць без адпачынку!» –\\ «Дзякуй, дзякуй, ягамосці,\\ За весці такія!\\ Няхай прыйдзе сын у госці,\\ Пагляджу, ці вые?\\ Бо, кажуць, між вамі\\ Трэба выць ваўкамі.\\ Я ж па-воўчы не умею\\ Ні выць, ні есці, ні лгаць.\\ Ды скінь скуру, дабрадзею,\\ Бо зубкі відаць».\\ \\ Авечка, хоць дурная,\\ А воўка ж пазнае!\\ \\ 1891 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/максім-танк-конь-і-леў]] * [[ibdc.ped>шэры-драпежнік]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-воўк-і-навука]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-хітры-воўк]] * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-воўк]]