~~META: title = Францішак Багушэвіч — Бог не роўна дзеле &keywords = Багушэвіч, Бог &abstract = Чытаць верш Францішка Багушэвіча "Бог не роўна дзеле" &iftrue = nan ~~ ====== Францішак Багушэвіч — Бог не роўна дзеле ====== Бог сіроты любе, але долі не дае.\\ Прыказка \\ \\ \\ Чым-то дзеіцца на свеце,\\ Што не роўна дзеле Бог?\\ Адзін ходзе у саеце*,\\ У золаце з плеч да ног,\\ А другому, каб прыкрыцца\\ Хоць анучай - велькі труд:\\ Весь, як рэшата, свіціцца,\\ Адны латы, адзін бруд!\\ Адзін мае хатаў многа,\\ А вялікіх - касцёл моў;\\ Увясці б туды хоць Бога,\\ І той бы з іх не пайшоў.\\ У другога ў сцяне дзюры,\\ Вецер ходзе, дым і снег;\\ Тут карова, свінні, куры...\\ Тут пакута, тут і грэх!\\ Гэты едзе у вагоне, -\\ Цёпла, мякка, толькі жыць!\\ А ляціць, як віхар гоне,\\ А ён сабе толькі спіць!\\ Той ў мяцеліцу, ў марозе,\\ Што аж вон яму прэ дух,\\ Паўзе з клункам па дарозе,\\ У снягу увесь па брух!\\ Гэты хлеба і не знае,\\ Толькі мяса ды пірог,\\ І сабакам выкідае\\ Усё тое, што не змог.\\ А той хлеб жуе з мякінкай,\\ Хлёбча квас ды лебяду,\\ Разам жывець і есць з свінкай,\\ З канём разам п'ець ваду!\\ Аднаму дзесяткі-служкі\\ Зарабляюць сотні сот;\\ Рукі ў яго, як падушкі,\\ Як кісель, дрыжыць жывот!\\ Другі ж сам, аж на дзесятак\\ Працуючы, лье свой пот,\\ А высахшы, як аплатак,\\ Цянюсенькі, як той кнот.\\ \\ * Сает - тонкае фабрычнае сукно лепшага гатунку. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/францішак-багушэвіч/творчасць-францішка-багушэвіча]] * [[постаці/францішак-багушэвіч]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-смык]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-ахвяра]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-гора]]