Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:францішак-багушэвіч:францішак-багушэвіч-ахвяра

Гэта старая версія дакумента!


Францішак Багушэвіч — Ахвяра

Маліся ж, бабулька, да Бога,
Каб я панам ніколі не быў:
Не жадаў бы ніколі чужога,
Сваё дзела як трэба рабіў
Каб прад меншым я носу не драў,
А прад большым не корчыў спіны,
Каб грэх свой прад сабой я пазнаў,
У другіх каб не відзеў віны;
Чужых жон каб не вёў да граху,
А сваю каб як трэба любіў,
Каб мне дзеці былі у слуху,
Каб я бацькам для іх век дажыў,
Каб людзей прызнаваў за братоў,
А багацтва сваё меў за іх,
Каб за край быў умёрці гатоў,
Каб не прагнуў айчызны чужых.
Каб я Бога сваго не акпіў,
Каб не здрадзіў за грошы свой люд,
Каб сваго я дабра. не прапіў
I нізашто не меў чужы труд.
Каб па двойчы мне грошы не браць
За праданы кусочак раллі,
Каб сваю мне зямельку араць
I умёрці на ёй хоць калі.
Дык прасі ж ты у Бога, малі,
Каб я панам ніколі не быў!

Падобныя старонкі

  • францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-бог-не-роўна-дзеле
  • францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-гора
  • францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-смык
  • францішак-багушэвіч
  • францішак-багушэвіч/творчасць-францішка-багушэвіча
творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-ахвяра.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki