~~META: title = Францішак Багушэвіч — Ахвяра &keywords = каб, ніколі, а, грошы, i, сваго, умёрці, панам, трэба, панам ніколі &abstract = Францішак Багушэвіч. Ахвяра &iftrue = nan ~~ ====== Францішак Багушэвіч — Ахвяра ====== Маліся ж, бабулька, да Бога,\\ Каб я панам ніколі не быў:\\ Не жадаў бы ніколі чужога,\\ Сваё дзела як трэба рабіў\\ Каб прад меншым я носу не драў,\\ А прад большым не корчыў спіны,\\ Каб грэх свой прад сабой я пазнаў,\\ У другіх каб не відзеў віны;\\ Чужых жон каб не вёў да граху,\\ А сваю каб як трэба любіў,\\ Каб мне дзеці былі у слуху,\\ Каб я бацькам для іх век дажыў,\\ Каб людзей прызнаваў за братоў,\\ А багацтва сваё меў за іх,\\ Каб за край быў умёрці гатоў,\\ Каб не прагнуў айчызны чужых.\\ Каб я Бога сваго не акпіў,\\ Каб не здрадзіў за грошы свой люд,\\ Каб сваго я дабра. не прапіў\\ I нізашто не меў чужы труд.\\ Каб па двойчы мне грошы не браць\\ За праданы кусочак раллі,\\ Каб сваю мне зямельку араць\\ I умёрці на ёй хоць калі.\\ Дык прасі ж ты у Бога, малі,\\ Каб я панам ніколі не быў! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-бог-не-роўна-дзеле]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-гора]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-смык]] * [[постаці/францішак-багушэвіч]] * [[творы/францішак-багушэвіч/творчасць-францішка-багушэвіча]]