~~META: title = Францішак Аляхновіч — Як для бабы не старайся &keywords = баба &abstract = Чытаць гумарыстычны верш Францішка Аляхновіча "Як для бабы не старайся" &iftrue = nan ~~ ====== Францішак Аляхновіч — Як для бабы не старайся ====== Як для бабы не старайся,\\ Хоць ты працай убівайся, –\\ Не дагодзіш ёй ніколі,\\ Ёй заўсёды недаволі.\\ Рады не дасі кабеце –\\ Лад паўстаў такі на свеце –\\ Баба верх заўсёды мае,\\ За чупрыну нас цягае.\\ Дык зусім няма ў тым дзіва,\\ Каб ў раі жылі шчасліва.\\ Пакуль баба верх не ўзяла –\\ Яблыкі рваць загадала.\\ Раптам бачыць яблынь-дрэва –\\ Кліча да сябе Адама,\\ Бо дастаць не можа сама,\\ Наш Адам – цялё дурное –\\ Замест лупцаваць за тое,\\ Ён на яблыньку ўзглядае,\\ Яблыкі для ёй зрывае.\\ З тэй пары няма ўжо долі –\\ Ўсе мы ў бабскае нядолі,\\ Шчасця болей не спазнаем,\\ Бо на карку бабу маем.\\ А калі б хто з нас захоча\\ Глянуць смела бабе ў вочы\\ Ды у рукі цягу хваце –\\ Зробе толькі пекла ў хаце.\\ Бо яшчэ той не радзіўся,\\ Хто бы бабе спрацівіўся.\\ Баба верх заўсёды мае –\\ За чупрыну нас цягае. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/францішак-аляхновіч/францішак-аляхновіч-няскончаная-драма]] * [[творы/іншае/уладзімір-аляхновіч-першае-каханне]] * [[творы/францішак-аляхновіч/францішак-аляхновіч-аналіз-творчасці]] * [[творы/францішак-аляхновіч/францішак-аляхновіч-у-капцюрох-гпу]] * [[постаці/францішак-аляхновіч]]