Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзіслаў-сыракомля:уладзіслаў-сыракомля-хадыка

Гэта старая версія дакумента!


Уладзіслаў Сыракомля — Хадыка

«Пад замак слуцкі» збіраецца народ. Там суд правіць ваявода. Праз гурт людзей, праціскаецца старац. Аддыхаўшыся, пачынае споведзь. Трыццаць год, як ён хаваецца ў лесе. Лоўчы загадаў Хадыку асачыць мядзведзя, бо на паляванне меўся прыехаць сам гетман. Хадыка тры дні прагуляў у карчме, спадзеючыся, што ўсё паспее зрабіць да прыезду паноў у апошні дзень.

Паляванне не адбылося, гетман «словам адборным злаяў лоўчага». Той, калі з'ехалі паны, «спагнаў злосць» на асочніку: «Падхапілі мяне, прывязалі да дрэва, лупцавалі гарапнікам з тоўстага дроту, падплываў я крывёю ад панскага гневу. Марна бацька да ног прыпадае з адчаем, плача жонка…»

У парыве гневу Хадыка забіў лоўчага і ўцёк у пушчу. Цэлую ноч блукаў па лесе, згадваючы мёртвага пана і яго маладую жонку, уласную сям'ю. Ад людзей ён схаваўся, ад сумлення схавацца немагчыма. Усю зіму змагаўся з холадам, голадам, сумленнем і д'яблам, які спакушаў выйсці на дарогу і разбоем здабыць ежу, апратку. З'явіліся думкі пра самагубства. Шукаючы патрэбную галіну, убачыў пчаліны рой. Вырашыў спачатку зрабіць пчолам дамоўку. Праца адвяла думкі пра смерць. Ішлі гады, прыйшла старасць, з ёй нядужасць. Хадыка вырашыў ісці да людзей, ужо не баючыся зняволення і суда. Ды ўсе, каго ён сустракаў па дарозе і ў вёсцы, «з жахлівым крыкам уцякалі». Толькі адзін чалавек запрасіў на ноч, накарміў гарачай стравай, падараваў старую апранаху, а выслухаўшы Хадыку, падказаў, што «ў места князь прыехаў, судзіць за ўчынкі…».

Хадыка просіць князя прызначыць яму суровае пакаранне, а за гэта абяцае аддаць сваю пчаліную гаспадарку. Князя вельмі ўразіў аповед старога. Ён перанёс суд на заўтрашні дзень. Хадыка да яго не дажыў, памёр у кляштары.

Падобныя старонкі

  • уладзімір-хадыка
  • уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-ужо-птушкі-пяюць-ўс
  • уладзіслаў-сыракомля
  • уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-добрыя-весці
  • уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-не-я-пяю-народ-божы
творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-хадыка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki