~~META: title = Уладзіслаў Сыракомля — Паштальён &keywords = паштальён, Сыракомля &abstract = Чытаць верш Уладзіслава сыракомлі "Паштальён" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзіслаў Сыракомля — Паштальён ====== //Народная быліца// \\ Тут п’юць і гуляюць, адзін ты не п’ян,\\ А сумны, як вязень прыкуты\\ Вазьмі сабе чарку, сядай на тапчан,\\ Скажы, што ў цябе за пакута?\\ \\ Ні бомы, ні дудка, ні смех вечарын\\ Развеяць твой смутак не могуць,\\ Два леты жывеш тут, а светлай пары\\ Ці меў ты часінку, нябога?\\ \\ — Ой, горка і смутна мне ўсюды, браток,\\ Няміла на свеце, няміла!\\ Дай чарку! Скажу, калі вып’ю глыток,\\ Як доля мяне падкасіла...\\ \\ На пошту я трапіў зусім малады,\\ Фурман з мяне ўдаўся зухвалы,\\ А волі не меў, дый ганялі тады:\\ Хоць свята, хоць ноч — усё мала!\\ \\ Ад рання да змроку, ад змроку да дня\\ Вазіў я паноў і пакеты;\\ Заробіш рубля — і пад карчму каня:\\ Гуляй, весяліся да свету!\\ \\ Ашукваў дзяўчат, зневажаў дружбакоў,\\ Быў з пісарам запанібрата!\\ На коней як свісну — аж іскры з падкоў, —\\ I лейцамі сівых не кратаў.\\ \\ Ды сэрца аддаў я дзяўчыне-красе\\ З убогай вясковай хаціны.\\ Дарогі туды кіраваліся ўсе, —\\ Пабыць з ёй хацеў хоць хвіліну.\\ \\ Была нейк у пісара справа ўначы,\\ Паклікаў мяне да сябе ён.\\ Іду, сваю долю цішком кленучы,\\ А ў полі скугоіць завея.\\ \\ «Вязі эстафету!» — «Ой, ліха звяло,\\ Шапчу сабе, — ў полі ні тропу...»\\ А сам за пакет, за каня, за сядло!\\ Ганю каркаломным галопам.\\ \\ Мяцеліца круціць, упыну няма,\\ Страшэннае скрозь бездарожжа,\\ Слупы верставыя мільгаюць старчма,\\ Пад’ехаў пад трэці — а Божа!\\ \\ Пачуўся мне плач, хоць віхура гула,\\ Хтось клікаў, прасіў дапамогі,\\ Падумаў я: «Згіне, сляпая імгла,\\ У снезе не знойдзе дарогі...»\\ \\ Каня павярнуў, аж здалося, нібы\\ Хтось шэпча: «Куды ты, дзівача?\\ Ды лепей у вёсцы той час перабыць, —\\ Дзяўчыну сваю хоць пабачыш!»\\ \\ Страх сэрца мне сціснуў, забіла духі,\\ Чало зледзянела ад поту;\\ Я ў рог затрубіў, каб не чуць, стаць глухім\\ Пагнаў сівака праз сумёты.\\ \\ Я еду дадому, за трое ганей\\ Вяртаецца страх непазбыты,\\ А сэрца ўсё шэпча крадком, як раней,\\ Бразджыць, як званочак разбіты.\\ \\ Конь чмыхнуў пры слупе, спыніўся наўзбоч:\\ У снезе, пад плахтаю белай,\\ Жанчыну я згледзеў, яна ўжо за ноч,\\ Як дрэва, уся скасцянела.\\ \\ Я снежную намець абтрос з яе шат\\ I труп падцягнуў да дарогі...\\ Абцёр ёй аблічча... Была, гэта, брат...\\ Дай чарку... Не маю больш змогі!\\ \\ Май 1844, Залуча ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-добрыя-весці]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-не-я-пяю-народ-божы]] * [[постаці/уладзіслаў-сыракомля]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-хадыка]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-ужо-птушкі-пяюць-ўс]]