Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзіслаў-сыракомля:уладзіслаў-сыракомля-нёман

Гэта старая версія дакумента!


Уладзіслаў Сыракомля — Нёман

З балаціны з-пад камення
Ручаёк малы струменіць.
Ён цячэ налева, ўправа
Між густых квяцістых траваў,
Глебу кроіць на часціны,
Ссе другія ручаіны
І з напоўненага ложа
Хваляй пырскае прыгожа.
На сабе трымае чоўны,
Бераг спраміўшы няроўны,
Адкрывае шлях для плыні,
Для плытоў і для віціны
І нясе у падарожжа
Судна, гружанае збожжам.
А як дзе штурхае хваля,
Пана Бога людзі хваляць:
Багацее з ласкі Боскай
І мястэчка іх і вёска,
Зелянеюць побач дрэвы,
Весялеюць птушак спевы,
Неба добрае ў блакіце,
І вакол буяе жыцце,
Бо вада у нас рачная –
То краіны кроў жывая.

1861 г.


Пераклад Уладзіміра Мархеля

Крыніца: Бацька наш Нёман: Вершы, апавяданні, нарысы, эсэ: Для ст. шк. узросту / Уклад. Я. І. Хвалей. – Мн.: Юнацтва, 2001, – 510 с.

Падобныя старонкі

творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-нёман.1755963877.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki