~~META: title = Уладзіслаў Сыракомля — Нёман &keywords = птушак, спевы &abstract = Чытаць верш Уладзіслава Сыракомлі "Нёман" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзіслаў Сыракомля — Нёман ====== З балаціны з-пад камення\\ Ручаёк малы струменіць.\\ Ён цячэ налева, ўправа\\ Між густых квяцістых траваў,\\ Глебу кроіць на часціны,\\ Ссе другія ручаіны\\ І з напоўненага ложа\\ Хваляй пырскае прыгожа.\\ На сабе трымае чоўны,\\ Бераг спраміўшы няроўны,\\ Адкрывае шлях для плыні,\\ Для плытоў і для віціны\\ І нясе у падарожжа\\ Судна, гружанае збожжам.\\ А як дзе штурхае хваля,\\ Пана Бога людзі хваляць:\\ Багацее з ласкі Боскай\\ І мястэчка іх і вёска,\\ Зелянеюць побач дрэвы,\\ Весялеюць птушак спевы,\\ Неба добрае ў блакіце,\\ І вакол буяе жыцце,\\ Бо вада у нас рачная –\\ То краіны кроў жывая.\\ \\ 1861 г. \\ //Пераклад Уладзіміра Мархеля//\\ \\ Крыніца: Бацька наш Нёман: Вершы, апавяданні, нарысы, эсэ: Для ст. шк. узросту / Уклад. Я. І. Хвалей. – Мн.: Юнацтва, 2001, – 510 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-ужо-птушкі-пяюць-ўс]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-хадыка]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-не-я-пяю-народ-божы]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-добрыя-весці]] * [[постаці/уладзіслаў-сыракомля]]