Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзіслаў-сыракомля:уладзіслаў-сыракомля-не-я-пяю-народ-божы

Гэта старая версія дакумента!


Уладзіслаў Сыракомля — Не я пяю — народ божы

Не я пяю — народ Божы.
Даў мне ў песні лад прыгожы,
Бо на сэрцы маю путы
I з народам імі скуты.

З ім я зліўся з добрай волі,
Чы то ў долі, чы ў нядолі,
Чы гдзе гора абзавецца,
Як асіна, грудзь трасецца.
Чы пра радасць чую весці,
Усё у грудзь хаваю гдзесьці.

Мне гаворыць вёска, хата,
Мне гаворыць сэрца брата,
Рад збіраю, што пачую,
У грудзі сваёй нашу я,
Аж, як траўка на кургане,
Яно ўзыйдзе — песняй стане.

1844

Падобныя старонкі

творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-не-я-пяю-народ-божы.1755963877.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki