творы:уладзіслаў-сыракомля:уладзіслаў-сыракомля-не-я-пяю-народ-божы
Гэта старая версія дакумента!
Уладзіслаў Сыракомля — Не я пяю — народ божы
Не я пяю — народ Божы.
Даў мне ў песні лад прыгожы,
Бо на сэрцы маю путы
I з народам імі скуты.
З ім я зліўся з добрай волі,
Чы то ў долі, чы ў нядолі,
Чы гдзе гора абзавецца,
Як асіна, грудзь трасецца.
Чы пра радасць чую весці,
Усё у грудзь хаваю гдзесьці.
Мне гаворыць вёска, хата,
Мне гаворыць сэрца брата,
Рад збіраю, што пачую,
У грудзі сваёй нашу я,
Аж, як траўка на кургане,
Яно ўзыйдзе — песняй стане.
1844
Падобныя старонкі
- уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-добрыя-весці
- уладзіслаў-сыракомля
- уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-ужо-птушкі-пяюць-ўс
- уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-хадыка
- уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-паштальён
творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-не-я-пяю-народ-божы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1