~~META: title = Уладзіслаў Сыракомля — Не я пяю — народ божы &keywords = Сыракомля, народ &abstract = Чытаць верш Уладзіслава Сыракомлі "Не я пяю — народ божы" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзіслаў Сыракомля — Не я пяю — народ божы ====== Не я пяю — народ Божы.\\ Даў мне ў песні лад прыгожы,\\ Бо на сэрцы маю путы\\ I з народам імі скуты.\\ \\ З ім я зліўся з добрай волі,\\ Чы то ў долі, чы ў нядолі,\\ Чы гдзе гора абзавецца,\\ Як асіна, грудзь трасецца.\\ Чы пра радасць чую весці,\\ Усё у грудзь хаваю гдзесьці.\\ \\ Мне гаворыць вёска, хата,\\ Мне гаворыць сэрца брата,\\ Рад збіраю, што пачую,\\ У грудзі сваёй нашу я,\\ Аж, як траўка на кургане,\\ Яно ўзыйдзе — песняй стане.\\ \\ 1844 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-добрыя-весці]] * [[постаці/уладзіслаў-сыракомля]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-ужо-птушкі-пяюць-ўс]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-хадыка]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-паштальён]]