~~META: title = Уладзіслаў Сыракомля — Добрыя весці &keywords = Сыракомля, добрыя, весці &abstract = Чытаць верш Уладзіслава Сыракомлі "Добрыя весці" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзіслаў Сыракомля — Добрыя весці ====== Заходзіць сонца пагодняга лета,\\ Bee вецер з заходніх нябёс.\\ Здароў будзь, вецер з далёкага света:\\ Добрыя ж весці да нас ты прынёс!\\ Здаровыя ж будзьце, эй, добрыя весці!\\ Там, на Заходзе, праліваюць кроў,\\ Б'юцца для славы, свабоды і чэсці\\ і робяць вольных людзей з мужыкоў.\\ Гудзяць вясёла і песні, і танцы\\ У добрым жніве на шчаслівы год.\\ Годзе ж вам, годзе, царыкі-паганцы,\\ Таптаць з балотам хрышчоны народ!\\ Годзе ж вам, годзе ў яснай карэце,\\ Годзе, чыноўнікі, ездзіць у двор.\\ Годзе вам, годзе, мужыцкія дзеці,\\ З хаткі астаткі даваць на набор.\\ і панская дзецка, і хамская юха\\ З аднэй кватэркі папіваюць мёд:\\ і прысягнулі навек, да абуха,\\ Быць сабе вольны і роўны народ.\\ Мужык і шляхціц засядзе на лаве,\\ Каб весці раду а сваёй зямлі.\\ Як трэба думаць а грамадскай справе,\\ На адно мейсца, як браты прьйшлі —\\ А як урадзім вайну на грамадзе,\\ Бараніць дзеткі, і зямлю, і дом,\\ Мужык і шляхціц на каня усядзе\\ Касіць касою, рубаць тапаром!\\ Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа\\ За нашу крыўду, за горкі наш жаль.\\ Запяём песню: «Хваліць цябе, Божа!»\\ Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль.\\ Зямля ты наша, зямля ты святая,\\ Радзі нам збожжа ды судзі пажаць, —\\ Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю\\ На магазын наша зерне браць!\\ Ручыць рукою худоба ў хаце.\\ Паны мужыцкіх слёз не забяруць —\\ Мужык і шляхціц стаў за пане браце,\\ Рукі за рукі і грудзь за грудзь.\\ Пяром на карце, сахой на ніве\\ Адзін другому роўнасць засцярог.\\ Эй, у свабодзе зажывём шчасліве,\\ Мы будзем дзеткі, а наш бацька — Бог!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-ужо-птушкі-пяюць-ўс]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-хадыка]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-паштальён]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-не-я-пяю-народ-божы]] * [[постаці/уладзіслаў-сыракомля]]