~~META: title = Уладзіслаў Сыракомля — Бусел &keywords = нёман, бусел, паплыў, небе, вырай, сонца, шчасця, думку &abstract = Чытаць верш Уладзіслава Сыракомлі "Бусел" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзіслаў Сыракомля — Бусел ====== Зімка надходзіць, звіслі туманы,\\ І вецер круціць і свішча,\\ На небе – цёмных хмар караваны.\\ Бусел узняўся і, задуманы,\\ Паплыў павольне на ржышча.\\ \\ Сеў і клякоча, падняўшы ногу,\\ Дый жмурыць цёмнае вока.\\ Пэўне, ён думку ўздумаў глыбока,\\ Ужо выбірацца ў дарогу.\\ \\ «Добра на вырай ляцець цяплейшы,\\ Пабачыць дзівы ў чужбіне,\\ Сонца над Нілам агонь яснейшы\\ І думаць думку пра край тутэйшы\\ На піраміды вяршыне.\\ \\ А толькі... толькі ведама Богу,\\ Чы смерць у дарозе абміну!..\\ Пабачу жа Нёман і азярыну?!\\ Сяду ж на купцы мурогу?!\\ \\ Я ж тут радзіўся, гдзе гэта хатка,\\ Шчасця знаў дзянькі нярэдкі:\\ Ось тут, гдзе выган і сенажатка,\\ Бывала, косіць касцоў грамадка,\\ Клякочуць жонка і дзеткі.\\ \\ Добра ж тут была!.. Цяпер не знаю,\\ Чы не заплачу па згубе!\\ Чы, прыляцеўшы вясною з выраю,\\ Гняздо застану на дубе!\\ \\ Рад бы застацца ў гэтай старонцы,\\ Гдзе страх не страшыць, ні гора,\\ А толькі болей не грэе сонца,\\ Дый няма корму дзеткам ні жонцы,\\ Снег тут пасыпле ускора».\\ \\ Так пажурыўшысь думкаю шчырай,\\ Бусел, узняўшысь паволі,\\ Паплыў па небе кудысь на вырай\\ Шукаць і шчасця і долі\\ \\ 1849 г. \\ Пераклад [[постаці/янка-лучына|Янкі Лучыны]] \\ Крыніца: Бацька наш Нёман: Вершы, апавяданні, нарысы, эсэ: Для ст. шк. узросту / Уклад. Я. І. Хвалей. – Мн.: Юнацтва, 2001, – 510 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-не-я-пяю-народ-божы]] * [[постаці/уладзіслаў-сыракомля]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-добрыя-весці]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-хадыка]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-ужо-птушкі-пяюць-ўс]]