~~META: title = Уладзіслаў Галубок — Забытая хатка &keywords = хатка, дзядуля, дзед &abstract = Чытаць верш Уладзіслава Галубка "Забытая хатка" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзіслаў Галубок — Забытая хатка ====== Над соннай далінай\\ Відаць хмызнячок,\\ Пры ім сірацінай\\ Хацінка-дамок. Жыве там гаротны\\ Дзядуля з дня ў дзень,\\ Збалелы, маркотны,\\ Снуе толькі цень. Калісь быў ён молад,\\ Дуж быў, як той леў;\\ I холад і голад\\ Ён занішто меў. Жыццё прамінула,\\ Як сон той вясной, –\\ Старога сагнула\\ Бяда, неспакой; Меў дзетак – вось сына\\ Забрала вайна;\\ Другога машына\\ У магілу звяла; За імі і маці\\ Пайшла на той свет...\\ Астаўся у хаце\\ Адзін-адным дзед. Сядзіць скачанеўшы,\\ Сагнуты дугой,\\ Не піўшы, не еўшы,\\ З нямою душой... Віхура за хатай\\ Гудзіць і шуміць,\\ З пагудкай заклятай\\ У шыбы гручыць. I як бы галосіць\\ Над ім, сіратой,\\ I нібыта просіць\\ На вечны спакой... Крапіўся дзядуля –\\ Займацца стаў дух,\\ Прыйшла смерць-зязюля,\\ Як свечка, патух. Чырвонае сонца\\ З-за лесу ўзышло,\\ У хатцы аконца\\ Агнём заліло, Ды хатка пустая –\\ Ужо дзеда няма!\\ Цяпер там гуляе\\ I холад, і цьма. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>нашы-хаты]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-пра-маю-старую-хатк]] * [[ibdc.ped>просім-у-хату-госцейкі-нашы]] * [[ibdc.ped>хаты-беларусаў]] * [[ibdc.ped>людчына-хата]]