Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-ягоўдзік:уладзімір-ягоўдзік-сініца-і-снягір

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Ягоўдзік — Сініца і снягір

Яны – як сястрычка і брат. Жвавая сінічка-невялічка і паважны прыгажун снягір, якога ў нас яшчэ называюць гіль. Улетку іх амаль не відаць. Ні ў вёсцы, ніў горадзе. Хіба што ўбачыш у лесе. Хутчэй за ўсё ў яловым ці хваёвым, дзе яны выводзяць птушанят. Снягір – у гняздзе з сухіх яловых галінак, сінічка – нярэдка ў старым пакінутым дупле.
Восенню, з надыходам першых халадоў, сінічкі спяшаюцца да людскога жытла. Скачуць з галінкі на галінку перад вокнамі і жаласліва цінькаюць:
– Сіверка! Сіверка! Сіверка!..
Значыць, недалёка ўжо зіма з яе калючымі маразамі і завірухамі. Трэба спяшацца рабіць кармушкі для нашых маленькіх крылатых сяброў.
Завітае ў госці да людзей і снягір. Як я заўважыў, часцей за ўсё напярэдадні Новага года, калі на дварэ лютуе мароз. Снегіры – даверлівыя птушкі, блізка падпускаюць да сябе. Глядзіш на іх – і здаецца, што гэта ружовыя цацачныя шарыкі з навагодняй святочнай ёлкі.

Падобныя старонкі

  • уладзімір-ягоўдзік/уладзіміра-ягоўдзік-сон-трава
  • уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-жабіны-вочкі
  • уладзімір-ягоўдзік/уладзіміра-ягоўдзік-зязюліны-панчошкі
  • уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-вялікая-сініца-і-яе-с
  • нясвіжскі-палац
творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-сініца-і-снягір.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki