~~META: title = Уладзімір Ягоўдзік — Сініца і снягір &keywords = сіверка, сінічка, снягір &abstract = Апавяданне Уладзіміра Ягоўдзіка "Сініца і снягір" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Ягоўдзік — Сініца і снягір ====== Яны – як сястрычка і брат. Жвавая сінічка-невялічка і паважны прыгажун снягір, якога ў нас яшчэ называюць гіль. Улетку іх амаль не відаць. Ні ў вёсцы, ніў горадзе. Хіба што ўбачыш у лесе. Хутчэй за ўсё ў яловым ці хваёвым, дзе яны выводзяць птушанят. Снягір – у гняздзе з сухіх яловых галінак, сінічка – нярэдка ў старым пакінутым дупле.\\ Восенню, з надыходам першых халадоў, сінічкі спяшаюцца да людскога жытла. Скачуць з галінкі на галінку перад вокнамі і жаласліва цінькаюць:\\ – Сіверка! Сіверка! Сіверка!..\\ Значыць, недалёка ўжо зіма з яе калючымі маразамі і завірухамі. Трэба спяшацца рабіць кармушкі для нашых маленькіх крылатых сяброў.\\ Завітае ў госці да людзей і снягір. Як я заўважыў, часцей за ўсё напярэдадні Новага года, калі на дварэ лютуе мароз. Снегіры – даверлівыя птушкі, блізка падпускаюць да сябе. Глядзіш на іх – і здаецца, што гэта ружовыя цацачныя шарыкі з навагодняй святочнай ёлкі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзіміра-ягоўдзік-сон-трава]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-жабіны-вочкі]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзіміра-ягоўдзік-зязюліны-панчошкі]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-вялікая-сініца-і-яе-с]] * [[ibdc.ped>нясвіжскі-палац]]