~~META: title = Уладзімір Ягоўдзік — Каляды &keywords = каляды, першую, слова, куццю, свята, пакаштаваць, называлі, кола &abstract = Чытаць апавяданне Уладзіміра Ягоўдзіка "Каляды" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Ягоўдзік — Каляды ====== Каляды – свята нараджэння Ісуса Хрыста, які з’явіўся на свет, каб збавіць людзей ад грахоў, навучыць іх дабру, згодзе і міласэрнасці. Гэта вельмі старадаўняе і надзвычай цікавае народнае свята.\\ Кажуць, што слова «каляды» запазычанае, бо нагадвае лацінскае «календы» – так старажытныя рымляне называлі першы дзень кожнага месяца. Разам з тым ёсць меркаванне, што слова «каляды» ўтварылася ад слова «кола». Год сапраўды падобны да дзівоснага кола: на змену зіме прыходзіць вясна, за вясною прамільгае лета, потым наступае восень, а за восенню – зноў зіма.\\ Увечары перад Калядамі сям’я збіралася на першую куццю. Куццёй называлі кашу, звараную з ячных круп. Часам яе падсалоджвалі мёдам. На першую куццю дазвалялася есці ўсё, акрамя каўбас і мяса. У заможных сем’ях гатавалася ажно дванаццаць страў, і ўсе трэба было абавязкова пакаштаваць. Каб шчасціла ў хаце, гаспадыня пасыпала стол жытам і, памятаючы, што Ісус Хрыстос нарадзіўся ў яслях, церусіла па жыце сена, засцілала зверху бялюткі абрус. Гаспадар сядаў на покуць, па абедзве рукі ад яго – жонка і дзеці. Пасля малітвы ён зачэрпваў першую лыжку куцці. Куццю і астатнія стравы не з’ядалі да канца, а пакідалі пакаштаваць нябожчыкам-дзядам, душы якіх прыходзілі ў хату на святую вячэру. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзіміра-ягоўдзік-зязюліны-панчошкі]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-вялікая-сініца-і-яе-с]] * [[ibdc.ped>нясвіжскі-палац]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-жабіны-вочкі]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзіміра-ягоўдзік-сон-трава]]