~~META: title = Уладзімір Ягоўдзік — Зязюля &keywords = легенда, гнязда, яйка, яйкі, зязюляня &abstract = Апавяданне Уладзіміра Ягоўдзіка "Зязюля" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Ягоўдзік — Зязюля ====== Шмат ёсць птушак-прыгажуняў. Вачэй не адарвеш ад іхніх убораў-апярэнняў. Не менш і знакамітых птушак-пявунняў. Цэлы дзень іх будзеш слухаць – ні кропелькі не надакучыць. Але чамусьці і першых, і другіх мы не надта добра ведаем.\\ А вось гэта птаха шэрая, непрыкметная, спявачка таксама не з лепшых – кожнаму вядома. А колькі пра яе складзена песень, казак, легендаў! На цэлую кніжку хапіла б. Між тым зязюля нават гнязда свайго не ладзіць. Вернецца з выраю ў канцы вясны і ўсё лётае, кукуе па пералесках і садах, быццам кагосьці шукае. Прыйдзе час – знясе проста на зямлі яйка. Потым возьме яго ў дзюбу і пакладзе ў гняздо мухалоўкі ці берасцянкі. Каму зрабіць такі падарунак – не выбірае. Абы гаспадароў паблізу не было. І не бяда, што там яшчэ ёсць яйкі. Праз тыдні два з падкінутага яйка вылупіцца птушаня. Вялікае – ледзь не з самую мухалоўку ці берасцянку... То падкідыш – зязюляня. Праз колькі дзён, як памацнее, яно выкідвае з гнязда астатнія яйкі і застаецца адно. Зязюляня вельмі пражэрлівае. Каб пракарміць яго, птушкі-бацькі шчыруюць ад ранку і да вечара. І не здагадваюцца, што кормяць чужака. Праўда, як гаворыць легенда, птушкі самі пагадзіліся на гэткія зязюліны дары. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>нясвіжскі-палац]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-вялікая-сініца-і-яе-с]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-жабіны-вочкі]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзіміра-ягоўдзік-зязюліны-панчошкі]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзіміра-ягоўдзік-сон-трава]]