~~META: title = Уладзімір Ягоўдзік — Журавіны &keywords = журавіны, балотныя &abstract = Апавяданне Уладзіміра Ягоўдзіка "Журавіны" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Ягоўдзік — Журавіны ====== Што за казачнае слова – журавіны! Колькі музыкі, пяшчоты ў кожным гуку! Так і хочацца ўголас паўтарыць: журавіны, журавінка...\\ Хутка прамільгнула лета. Восень апранае дрэвы ў залатыя строі. І сонечным дзяньком, і ў дзень дажджлівы клічуць грыбнікоў любімыя мясціны. Там чакаюць іх баравікі, апенькі ці зялёнкі.\\ Ну а мы хадзем па ягады, па журавіны.\\ Дарога ў нас няблізкая – на балотныя імшарыны. Туды на колах не заедзеш і пешкі ўсюды не пройдзеш, бо пад нагамі аж дрыжыць, гайдаецца зямля. А хвойкі навокал з растапырамі галінамі. Пад імі купіны сядзяць, падобныя на мяккія падушкі. На кожнай ягад – як пацерак насыпана.\\ Журавіны восенню з кіслінкай, свежых многа не з’ясі. Затое лекі з іх – няма другіх такіх на свеце. Пра гэта людзі ведалі і ў даўніну. Шмат якія стравы проста казачнымі робяцца, калі гаспадыня не забылася пра пацеркі балотныя. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзіміра-ягоўдзік-зязюліны-панчошкі]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-вялікая-сініца-і-яе-с]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзіміра-ягоўдзік-сон-трава]] * [[ibdc.ped>нясвіжскі-палац]] * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-жабіны-вочкі]]