Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-ягоўдзік:уладзімір-ягоўдзік-жавароначкі-прыляціце

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Ягоўдзік — Жавароначкі, прыляціце...


Жаўрукі – найпершыя пасланцы вясны. На Беларусь яны вяртаюцца з выраю ў сярэдзіне сакавіка. Сонца яшчэ не паспела злізаць снег. Раніцою і ўвечары кусаецца мароз. А жаўрукі пяюць ужо, звіняць над полем і лесам, над вёскамі і гарадамі, вітаюць прыход вясны.
Іх у дружнай жаўруковай сямейцы – чатыры родныя браты.
Палявы.
Лясны.
Чубаты.
Рагаты.
Не бойцеся, у апошняга з братоў зусім не страшныя рожкі. Проста ў яго на галоўцы тырчаць пярынкі. Імі не надта напалохаеш драпежнага ястраба. Але жаўручок, як расказваюць старыя людзі, паднімецца з саломінкаю ў неба і спявае: «Пайду ястраба біць! Пайду ястраба біць!..»
Ды вось бяда – саломінка выпадае, і жаўрук каменем ляціць да зямлі. А па дарозе апраўдваецца: «Кій упаў! Кій упаў!..»
Цяжка жаўруку несці на малых крылах званочкі вясны. Але можна дапамагчы ім. Трэба папрасіць маму, каб яна напякла з цеста чубаценькіх пташак. Потым нядзелькаю выйсці на вуліцу, як мага вышэй падкідваць іх угору над сабою і спяваць:
– Жавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце!
Бо зімачка надаела,
Усе хлебушкі пераела!
Паспрабуй, мой маленькі сябар. І ты абавязкова, хоць на адну хвіліну, наблізіш прыход вясны-красны на родную зямлю.

Падобныя старонкі

  • уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-вялікая-сініца-і-яе-с
  • уладзімір-ягоўдзік/уладзіміра-ягоўдзік-сон-трава
  • уладзімір-ягоўдзік/уладзіміра-ягоўдзік-зязюліны-панчошкі
  • уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-жабіны-вочкі
  • нясвіжскі-палац
творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-жавароначкі-прыляціце.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki