Уладзімір Ягоўдзік — Восень на парозе

Учора з раніцы і да самага вечара дажджыла. А сёння зусім па-ліпеньску спякотлівы дзень. I цішыня. Толькі дзесьці звонка цінькаюць сінічкі. Помніце такую прыказку: «У верасні сініца ў госці восень запрашае»?
Восень – на парог, а шматлікае крылатае войска – у вырай. Першымі ў заморскія краіны адлятаюць стрыжы і ластаўкі. За імі выпраўляюцца пліскі, буслы, шпакі… А ў канцы верасня адлятаюць жураўлі.

Падобныя старонкі