~~META: title = Уладзімір Караткевіч — Лісце &keywords = лісце &abstract = Чыаць верш "Лісце" Уладзіміра Караткевіча &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Караткевіч — Лісце ====== Восень прайшла пералескамі,\\ Па няголеным ржышчы ніў,\\ Чырвонымі арабескамі\\ Лісце лес ураніў.\\ Глянь на зямлю залатую,\\ Пяшчотную, сумную, чыстую,\\ Нехта па ёй вандруе,\\ Ў паветра ўзнімаючы лісце.\\ Струменьчыкам тонкім лісце.\\ Медзь на азёрах сплывае,\\ Сум у небе імглістым...\\ Як песня, з галін злятае\\ Лісце, лісце,\\ Залацістае лісце,\\ Сто лісцяў,\\ Дзесяць лісцяў,\\ Ліст. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-ліст-з-палону]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-як-ападае-ліст]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-мінулагодні-ліст]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-лісце-каштанаў]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/творчасць-уладзіміра-караткевіча]]