~~META: title = Уладзімір Караткевіч — Калыска чатырох чараўніц &keywords = Караткевіч, Янка, Купала, калыска &abstract = Чытаць сціслы пераказ п'есы "Калыска чатырох чараўніц" Уладзіміра Караткевіча &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Караткевіч — Калыска чатырох чараўніц ====== П'еса была напісана [[творы/уладзімір-караткевіч/творчасць-уладзіміра-караткевіча|Уладзімірам Караткевічам]] да стагоддзя з дня нараджэння [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа|Янкі Купалы]] і мае прыкметы твораў "з нагоды", юбілейных. Гэта - некаторая паспешлівасць у вырашэнні [[слоўнік/канфлікт|канфлікту]], элемент урачыстасці, патэтыкі і рыторыкі. Ёсць падставы сцвярджаць, што менавіта гэтая п'еса з'яўляецца лагічным завяршэннем драматургічнага цыклу Уладзіміра Караткевіча. Бо яна даводзіць да пэўнага выніку адну са стрыжнявых ліній тэтралогіі - пошук нацыянальнага характару. Які абарочваецца адначасова і пошукам нацыянальнага героя.\\ У п'есах [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] герой-змагар паступова вылучаецца з народнай масы. Спачатку - гэта чалавек дзеяння, барацьбіт, воін. Але ўжо Васіль Вецер спалучае ў сваіх паводзінах не толькі дзеянне, але і мысленне. Ён - не толькі змагар, але і інтэлігент, прадстаўнік адукаванай вясковай эліты. Каліноўскі, у сваю чаргу, і рэвалюцыянер, і агітатар, і публіцыст, і паэт.\\ І вось перад намі Купала - валадар Слова. Барацьбіт, які галоўнай сваёй зброяй абраў слова. Гэтае слова - перадусім аб Бацькаўшчыне. Яно паступова прабівалася да людзей, каб ператварыць іх з натоўпу ў народ.\\ Ужо ў п'есе [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-званы-віцебска|"Званы Віцебска"]] асэнсоўваецца тэма Радзімы; паўстанцы гавораць не толькі пра веру, але і пра родную мову, традыцыі і звычаі бацькоў. У п'есе [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-маці-ўрагану|"Маці ўрагану"]] яшчэ больш выразна гучаць матывы занядбанай, зняволенай радзімы, адабранай мовы, знявечанай гістарычнай памяці. Святыя, запаветныя словы ў п'есе [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-кастусь-каліноўскі|"Кастусь Каліноўскі"]] ставяцца ў сінанімічны шэраг: "І паўсюль, дзе перамагае іхняя сіла, - у мужыкоў зямля, воля, мова, слава. І няма над імі ніякай улады, акрамя іхняй справядлівасці. Няма ўжо ні чыноўніка, ні пана, ні хама. Ёсць - Людзі".\\ Матывы і вобразы з іншых п'ес Караткевіча пераходзяць у п'есу "Калыска чатырох чараўніц". Напрыклад, той Голас, што гучаў у фінальнай сцэне трагедыі "Маці ўрагану". Тут Голас - персанаж, якога нельга ўбачыць, а можна толькі пачуць. І чуе яго адзіны чалавек - Янка. Пакуль што ён юнак, якому наканавана стаць Паэтам, яшчэ цьмяна здагадваецца, што Голас - яго другое "я". Адначасова гэта голас яго далёкіх папярэднікаў, змагароў і творцаў. Ён жа - прадвеснік яго будучых твораў. Голас набудзе ўпэўненасць і моц у фінале, калі загучаць радкі "Мужыка" - першага верша Купалы на роднай мове.\\ У Уладзіміра Караткевіча надзіва стракатае перапляценне стыляў -рамантычнага, рэалістычнага і сімвалічнага. Магчыма, гэтая палітра абумоўлена сінтэтычнасцю паэтычнага стылю самога Купалы, да асобы якога звярнуўся драматург. Прынамсі, "Калыска чатырох чараўніц" перапоўнена [[слоўнік/рэмінісцэнцыя|рэмінісцэнцыямі]] - матывамі і тэмамі, якія можна знайсці ў купалаўскіх творах.\\ Чараўніцы, што ладзяць таямнічы абрад варажбы над калыскай нованароджанага Янкі, нагадваюць, безумоўна, містычных персанажаў з купалаўскай [[творы/янка-купала/янка-купала-адвечная-песня|"Адвечнай песні"]]. Там горкі лёс сялянскаму сыну прадказваюць Жыццё, Доля, Бяда, Холад і Голад. Яны абвяшчаюць Мужыка і царом, і рабом прыроды.\\ У творы Караткевіча прысуд варажбітак інакшы. Іх чатыры - Белая, Блакітная, Залатая, Цёмная. Паводле іх прароцтва можна меркаваць, што нованароджаны будзе не такім, як усе, што яму наканавана адметная доля, адначасова і ўзнёслая, і драматычная.\\ "Ч а ц в ё р т а я. Ён будзе гадамі блукаць упоцемку.\\ П е р ш а я. І выйдзе на святло.\\ Ч а ц в ё р т а я. І аслепне ад яго.\\ Д р у г а я. І выведзе на яго іншых.\\ Ч а ц в ё р т а я (амаль у ярасці). Ён памрэ далёка ад роднай зямлі.\\ П е р ш а я. І вернецца ў яе. І давеку застанецца з ёю".\\ [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] стане відавочцам розных чалавечых драм, і адна з іх разыгрываецца ў п'есе У. Караткевіча. На вачах у хлопца Луцэвіча распадаецца і гіне сям'я Юзука Гладышэўскага, збяднелага арандатара. Тут праглядаецца ўжо [[слоўнік/фабула|фабула]] [[творы/янка-купала/янка-купала-раскіданае-гняздо-вельмі-сці|драмы Янкі Купалы "Раскіданае гняздо"]].\\ Цэнтрам канфлікту п'есы становіцца ўнутраная барацьба, якая адбываецца ў душы маладога Купалы. Істотнае значэнне тут мае выбар мовы, рашэнне Купалы пісаць толькі па-беларуску, прынятае не ў апошнюю чаргу пад уплывам старога рэвалюцыянера Чаховіча.\\ Значным для самога Купалы і для ўсёй нацыі быў і выбар жыццёвага шляху. Характэрна, што прымаючы рашэнне, Янка ў дыялогу з Маці кажа не пра сваю схільнасць да літаратуры, але пра доўг:\\ "М а ц і. Лёс не блаславіць цябе, што кідаеш зямлю.\\ Я н к а. Я кідаю, каб прыйсці да яе. Я іду да гэтай зямлі.\\ М а ц і. Чаго?\\ Я н к а. Сплочваць доўг.\\ М а ц і. Не было ў нас даўгоў.\\ Я н к а. Нязмерныя нашыя даўгі. Усіх, хто ўмее пісаць і думаць..." .\\ Гаворка ідзе пра той абавязак інтэлігенцыі перад народам і нацыяй, пра які пазней будуць гаварыць і спрачацца палемісты ў [[творы/іншае/літаратары-нашаніўскай-эпохі-біяграфічны|"Нашай ніве"]], аўтары артыкулаў "Сплачвайце доўг" ([[постаці/вацлаў-ластоўскі|Вацлаў Ластоўскі]]) і "Чаму плача песня наша?" (Янка Купала).\\ З твора У. Караткевіча бачна, што змаганне, асветніцтва і творчасць - з'явы аднаго плану, з іх разам, а не паасобку вынікае поспех нацыянальнага Адраджэння і росквіту. "Формула гісторыі", вынайдзеная Караткевічам, яго творчы досвед, адкрыты ім мацярык беларускай гісторыі мелі не толькі літаратурны, але і грамадскі рэзананс. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]] * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]]