~~META: title = Уладзімір Караткевіч — Каложа &keywords = каложа, зорка, нёман, ракета, бетлем, сыну &abstract = Верш Уладзіміра Караткевіча "Каложа" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Караткевіч — Каложа ====== //Дануце Бічэль// \\ Каложа, туга мая светлая!..\\ Ў чорны Нёман па чорным шкле\\ Сіняй кропляй спадае ракета,\\ Быццам зорка ў ціхі Бетлем.\\ Ў вокны цёмныя заглядае,\\ Ззяннем бледным шукае кутка,\\ Дзе хваіна ў грубцы страляе,\\ Дзе ў жанчыны дзіцё на руках.\\ Глянь, абраная. Гэта не ў Нёман,\\ Не ў цямноцце, не ў соне, не ў драму –\\ Ў веліч падае зорка бяздомная,\\ Ў снег і ў сэрца сыну твайму.\\ І ў няпэўным хвілінным блакіце,\\ Ўся адзіная, ўся са святла,\\ З небам, з Нёмнам, з зямлёю злітая,\\ З сэрцам нашым – Каложа ўзрасла.\\ Трохі ў зелень, як пер’е качынае,\\ Трохі ў бэз і трохі ў гранат,\\ Уся – крышталь невыказна сіні,\\ Ўся – як край наш, як сон, як вясна.\\ Ўскінь далоні тонкія ўгору,\\ Сыну неба акрэслі шлях,\\ Каб навекі адбіліся зоры\\ У тваіх і дзіцячых вачах.\\ Каб ніколі перуны чужынныя\\ Не асмеліліся скасіць\\ Ні цябе, ні Каложы, дзяўчыны З ніў і пушчаў Беларусі.\\ І калі ўзнясе вас над светамі –\\ Прыгадайце ў вечным святле,\\ Як самотная зорка – ракета\\ Ціха падала ў цёмны Бетлем. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-кніганошы]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-чазенія-гдз]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-кніганошы-гдз]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/творчасць-уладзіміра-караткевіча]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-лісце-каштанаў]]