~~META: title = Уладзімір Караткевіч — Бацькаўшчына &keywords = Караткевіч, Бацькаўшчына &abstract = Чытаць кароткі аналіз верша Уладзіміра Караткевіча "Бацькаўшчына" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Караткевіч — Бацькаўшчына ====== Ад верша [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] «Бацькаўшчына» складваецца самыя добрыя і светлыя ўражанне. Адразу ўзгадваецца ўскраек якой-небудзь беларускай вёскі, цудоўныя родныя краявіды, лясы, палі, лугі, хвалістыя рэчкі і блакітныя азёры.\\ Знаёмыя змалку краявіды нагадалі аўтару мінулы май і мінулыя гады яго маладосці, першае каханне. У паэта абудзіліся самыя розныя пачуцці: радасць, шкадаванне, боль, шчасце, сум, прага жыцця, замілаванне прыродай, салодкія і цяжкія ўспаміны пра падзеі мінулых дзён.\\ Найбольш дакладна душэўны стан паэта, яго хваляванні і перажыванні перадаюць наступныя радкі верша: Ледзь прыкметны сумны халадок –\\ Подых юні ўходзячай маёй.\\ Паімчаць за ёю наўздагон? –\\ Хоць і схопіш – усё адно падман.\\ \\ Нават шкадаванне – дзе яно?\\ Зноў вясна, і жаль знікае зноў.\\ \\ О, як добра, як прыгожа жыць!\\ \\ Мой чароўны беларускі край,\\ Бацькаўшчына светлая мая! \\ Найбольш яркія паэтычныя вобразы верша «Бацькаўшчына»: \\ Бач, хмызы спляліся, як павець,\\ Светлякі мігцяць, гараць святлей.\\ Перад тым як звонка ў лозах пець,\\ Прачышчае горла салавей\\ \\ Ціха цмокае ў сне рака.\\ О, як добра, як прыгожа жыць!\\ Раска, як русалчына луска,\\ На вадзе ад месяца гарыць. \\ Дымная сцюдзёная раса – раніцай часта бывае лёгкі туман, які вісіць над расой, прахалоднай і мяккай.\\ Сумны халадок – часам успаміны бываюць не вельмі добрымі, ад гэтага чалавеку становіцца сумна і самотна, холадна, маркотна.\\ Прачышчае горла салавей – гэтыя птушкі пяюць звычайна перад самай раніцай, калі многія яшчэ спяць, тут як параўнанне з чалавекам, які прачышчае горла, каб сказаць нешта пасля сну, ці нешта спець.\\ Весніх паркаў бэзавы туман – у маі цвіце бэз, духмяны і прыгожы, асабліва, калі яго шмат у парках, ён нагадвае туман. У пачатку верша аўтар перабірае прыемныя сэрцу ўспаміны пра мінулыя дні сваёй маладосці, у якой было ўсяго і радасці, і суму. Такія моманты ёсць у кожнага ў жыцці. Першыя ўражанні, першае каханне, шчасце, узлёт, перажыванні, расчараванне. Паэт смуткуе аб адыходзячай маладосці, але выказвае жаданне жыць і радавацца жыццю нягледзячы ні на што. Ён захапляецца краявідамі роднай зямлі і шчыра прызнаецца ў любві да сваёй Бацькаўшчыны.\\ Вобраз Радзімы паўстае ў вершы светлым, мяккім, непаўторным, чыстым, таямнічым. Ён прыводзіць гэтыя вобразы, бо Радзіма бачыцца яму менавіта такой – светлай, чароўнай, самай лепшай. Бо гэта чалавек, які бясконца ўлюблёны ў свой край, сваю зямлю. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-кніганошы-гдз]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/творчасць-уладзіміра-караткевіча]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-кніганошы]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-лісце-каштанаў]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-чазенія-гдз]]