~~META: title = Уладзімір Жылка — Як ўсё ў жыцці... &keywords = жыцці, вясна, мінула, вечнасць, назаўсёды &abstract = Чытаць трыялет Уладзіміра Жылкі "Як ўсё ў жыцці..." &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Як ўсё ў жыцці... ====== Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна\\ Мінула ў вечнасць назаўсёды.\\ Памножыла тугу й нягоды,\\ Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна...\\ Душы ж як бы чагосьці шкода,\\ А думка за адной адна:\\ Ў тваім жыцці яшчэ вясна\\ Мінула ў вечнасць назаўсёды.\\ \\ 1921 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет]] * [[слоўнік/трыялет]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]]