Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-хараство

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Жылка — Хараство

Няясны і трывожны сны людства,
І блудны цёмныя яго дарогі,
Але па-над будзённыя трывогі
Узносіць нас туга да хараства.

Так дробная вясковая дзятва
З-пад курных стрэх (прытулак іх убогі)
Да рэчкі бег кіруе на разлогі,
Дзе яснасць вод і золата жарства.

І верым мы, што злучны дух і маса,
Гармонія ў жыцці і сэнс-акраса;
Прытулак ёсць, дзе адпачьць ільга,

Дзе дасканаласці чаруе ўсмешка.
Ды дзіўна неяк: хістка сцежка
І да яго вядзе людство туга.

1923

Падобныя старонкі

  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
  • санет
  • янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
  • вянок-санетаў
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki