~~META: title = Уладзімір Жылка — Хараство &keywords = Жылка, хараство &abstract = Чытаць санет "Хараство" Уладзіміра Жылкі &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Хараство ====== Няясны і трывожны сны людства,\\ І блудны цёмныя яго дарогі,\\ Але па-над будзённыя трывогі\\ Узносіць нас туга да хараства.\\ \\ Так дробная вясковая дзятва\\ З-пад курных стрэх (прытулак іх убогі)\\ Да рэчкі бег кіруе на разлогі,\\ Дзе яснасць вод і золата жарства.\\ \\ І верым мы, што злучны дух і маса,\\ Гармонія ў жыцці і сэнс-акраса;\\ Прытулак ёсць, дзе адпачьць ільга,\\ \\ Дзе дасканаласці чаруе ўсмешка.\\ Ды дзіўна неяк: хістка сцежка\\ І да яго вядзе людство туга.\\ \\ 1923 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]]