~~META: title = Уладзімір Жылка — Туман &keywords = Жылка, туман &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Жылкі "Туман" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Туман ====== Навіс пасцілкаю туман,\\ З імглы сатканы часта-густа,\\ Заслаў лес, поле і курган,\\ Паўзе да хат, як смоўж той тлусты.\\ I быццам цяжкі грэх жыцця,\\ На сэрца шэрай лёг жудою,\\ I яснасць дум і пачуцця\\ Прыкрыў, халодны ён, сабою.\\ \\ 1923 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-туман]] * [[постаці/уладзімір-жылка]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-у-тумане]] * [[ibdc.ped>туман]] * [[ibdc.ped>першы-парушальнік]]