~~META: title = Уладзімір Жылка — Сёмуха &keywords = двары, зямлі, коскі, вёскі &abstract = Чытаць санет "Сёмуха" Уладзіміра Жылкі &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Сёмуха ====== Начыста змецены і вуліца й двары,\\ Ля ганка і варот паўбітыя бярозкі –\\ Сягоння Сёмуха, сягоння свята вёскі.\\ I весялейшае не знойдзецца пары.\\ \\ Пагодны, ясны дзень. У полі і ў бары\\ Паветра хмельны пах, смяюцца сонца коскі,\\ А ў хаце бел абрус, падходны блін дар Боскі\\ I шчасцем свецяцца мужычыя твары.\\ \\ І веру радасна я болей, чым калі,\\ Ў вялікі лёс і шлях Радзімае зямлі:\\ Абуджаны народ быліц дазнае сказ –\\ \\ Узрушыць як адзін пры свеце бліскавіцы.\\ Прыйдзі хутчэй! Я жду цябе, жаданы час.\\ Дай думам сёмушным і казкам дай здзяйсніцца.\\ \\ 1921 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]]