~~META: title = Уладзімір Жылка — Смяротны пах &keywords = тайнай, смяротны, нібы &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Жылкі "Смяротны пах" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Смяротны пах ====== Ёсць боль затоенай тугі\\ У кволым паху звялых кветак,\\ Нібы ў канання час благі\\ Ім родны марыцца палетак.\\ \\ Нібы шчэ вераць – вось дыхне\\ Паветра хваляю гаючай\\ І з хаты верне іх вясне,\\ І знаюць – згуба немінуча.\\ \\ Людская жорсткая рука\\ Іх, далікатных, ў поўным квету,\\ Там, дзе прастор, палі, рака,\\ Сабрала рупна да букету.\\ \\ І на маім стале зямлі\\ Краса, найвысшая аздоба,\\ Яны цвілі і адцвілі –\\ І тайнай іх была жалоба.\\ \\ Ў самотнасць невясёлых дзён\\ Яны ўвівалі летуценні\\ І згадкі лёгкія, як сон,\\ Аб сонца радасным праменні.\\ \\ І раніц звонкіх галасы,\\ І чуласць ветру незвычайна,\\ І хараство густой расы\\ Прачыстай валадалі тайнай.\\ \\ І не дазнаў ніхто б яе,\\ Калі б не гэты пах смяротны,\\ Што дымам кадзіва ўстае,\\ Такі тужлівы і маркотны...\\ \\ 1923 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство]] * [[постаці/уладзімір-жылка]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне]]