~~META: title = Уладзімір Жылка — Раніцою &keywords = сэрца, сонца &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Жылкі "Раніцою" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Раніцою ====== Бывайце! Ізноў мне ўсміхаюцца далі,\\ I сонца ў крыві і пястуе валоссе.\\ Забыўся я дома нудоту і жалі,\\ I ў свеце мне сніцца ліхое звялося.\\ Чароўнасцю веюць хмурынак румянцы,\\ I з цішаю звонкасць цалуюцца ў губы.\\ О ветрыку свежы, скажы там каханцы,\\ Які гэты свет – і салодкі і любы!\\ Іду я па росным зялёным каберцы,\\ І песня ад шчасця ў знямозе нямее,\\ I сэрца, як сонца, і сонца, як сэрца,\\ Сусветнае сэрца гарыць, палымнее!\\ \\ 1929 \\ \\ Крыніца: Анталогія беларускай паэзіі. У 3 т. Т. 2 / Рэдкал.: Р. Барадулін і інш.; Уклад. Л. Лойка. Мн.: Маст. літ., 1993. – 623 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]] * [[постаці/уладзімір-жылка]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство]]