~~META: title = Уладзімір Жылка — Праметэй &keywords = Жылка, Праметэй &abstract = Чытаць верш "Праметэй" Уладзіміра Жылкі &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Праметэй ====== О няволя... нясіла... Ды не!\\ З гордых вуснаў не вылеціць стогн!\\ Пакарацца, хіліцца не мне!\\ Гнеў, як полымя, мора імкне,\\ І ў вякі, і ў вякі мой праклён!\\ Мой праклён, мой пратэст — нібы гром,\\ Хай пачуюць, хто думаў, хто смеў,\\ Хто маім прасвятляўся агнём:\\ Ганьба! Вечная ганьба багом,\\ Чый магутны, няправедны гнеў!\\ \\ 1924 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]] * [[постаці/уладзімір-жылка]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство]]