Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-покліч

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Жылка — Покліч

Пад штандар бел-чырвона-белы
Гартуйся, раць, адважна, смела
Адважных, храбрых ваякоў!
І ўспомняцца старых вякоў
Паходы мужныя у славе,
Часы Альгерда, Ізяслава,
Грунвальдскі з немцам бой!
І боек даўні цяг з Масквой!

Пад знак Літоўскае Пагоні -
Абараняць краіны гоні,
Народ забраны вызваляць,
Ісці к святлу, святлом палаць -
Спяшайся той, хто к волі рвецца,
Ў кім беларуса сэрца б'ецца!
Збірайцесь - ўсе, як бы адзін, -
Арлы радзімых пушч, нізін!

Не плач, не плач па сыну, маці, -
Сягоння сорам быць у хаце,
Бо ўзнят за волю грозны меч,
Бо хутка будзе злая сеч,
Няхай і ён, юнак адважны,
Ідзе туды, дзе б'ецца кажны
За волю новую без слёз,
За лепшы Бацькаўшчыны лёс.

Пад штандар кожны здатны, гожы,
Досць нас наезнікам варожым
Трымаць ў прыгоне, беднаце,
Смяяцца нашай цемнаце,
Багацце краю нішчыць, пляжыць -
Чужынцу годзе намі княжыць
І карыстацца з нашых плеч!..
Мы к волі йдзем - з дарогі прэч!..

(1920)

Падобныя старонкі

  • аркадзь-куляшоў/сцяг-брыгады-ідэйны-змест-мастацкія-асаб
  • аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-сцяг-брыгады
  • дзяржаўны-сцяг-рэспублікі-беларусь
  • алесь-салавей/алесь-салавей-трыялет
  • свяшчэнныя-атрыбуты-дзяржавы
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-покліч.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki