~~META: title = Уладзімір Жылка — Покліч &keywords = штандар, воля &abstract = Чытаць верш "Покліч" Уладзіміра Жылкі &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Покліч ====== Пад штандар бел-чырвона-белы\\ Гартуйся, раць, адважна, смела\\ Адважных, храбрых ваякоў!\\ І ўспомняцца старых вякоў\\ Паходы мужныя у славе,\\ Часы Альгерда, Ізяслава,\\ Грунвальдскі з немцам бой!\\ І боек даўні цяг з Масквой!\\ \\ Пад знак Літоўскае Пагоні -\\ Абараняць краіны гоні,\\ Народ забраны вызваляць,\\ Ісці к святлу, святлом палаць -\\ Спяшайся той, хто к волі рвецца,\\ Ў кім беларуса сэрца б'ецца!\\ Збірайцесь - ўсе, як бы адзін, -\\ Арлы радзімых пушч, нізін!\\ \\ Не плач, не плач па сыну, маці, -\\ Сягоння сорам быць у хаце,\\ Бо ўзнят за волю грозны меч,\\ Бо хутка будзе злая сеч,\\ Няхай і ён, юнак адважны,\\ Ідзе туды, дзе б'ецца кажны\\ За волю новую без слёз,\\ За лепшы Бацькаўшчыны лёс.\\ \\ Пад штандар кожны здатны, гожы,\\ Досць нас наезнікам варожым\\ Трымаць ў прыгоне, беднаце,\\ Смяяцца нашай цемнаце,\\ Багацце краю нішчыць, пляжыць -\\ Чужынцу годзе намі княжыць\\ І карыстацца з нашых плеч!..\\ Мы к волі йдзем - з дарогі прэч!..\\ \\ (1920) ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/аркадзь-куляшоў/сцяг-брыгады-ідэйны-змест-мастацкія-асаб]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-сцяг-брыгады]] * [[ibdc.ped>дзяржаўны-сцяг-рэспублікі-беларусь]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-трыялет]] * [[ibdc.ped>свяшчэнныя-атрыбуты-дзяржавы]]