~~META: title = Уладзімір Жылка — Палімпсест &keywords = Жылка, палімпсест &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Жылкі "Палімпсест" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Палімпсест ====== Ёсць рукапісы, змест якіх сцярты, ледзь знаць\\ Ці нат другі напісан сэнс бязбожна.\\ Іх палімпсестамі прынята здаўна зваць,\\ I першы іхні змысл пайме не кожны.\\ \\ Краіна родная! Так сталася й з табой.\\ Багацце й хараство твае прыроды\\ I прошласць слаўную змяшаў чужак з гразёй\\ I словы вывеў гідкія для зводу.\\ \\ Але працоўны дух, разбіўшы мур турмы,\\ Здалеў вяковы бруд паганы змесці.\\ I з дзіўнай любасцю чытаем тое мы,\\ Што захавалася на палімпсесце.\\ \\ 1921 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство]] * [[постаці/уладзімір-жылка]]