творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-няма-збавення
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Жылка — Няма збавення...
Няма збавення
Апроч пекнаты.
Ў маім маленні
Адзіная ты.
Аднэй між дзеваў
І верных жанок
Высокіх спеваў
Адвечны зарок!
Прамень світання
І сонечны госць,
Людзей вітання
Ты вартая ёсць!
О, будзь хвалёна,
Вялічана будзь! –
Табой збавёны
Не вызнае жудзь.
Малю й гукаю
У няўхільную сінь:
– З тугой адчаю
Мяне не пакінь!
Ў баі жыццёвым
Адвагі прыдай,
Надзеі словам
Мяне прывітай.
Пакліч павеўна
І радасць разлі,
Дазволь мне пэўна
Ступаць па зямлі.
1925
Падобныя старонкі
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч
- уладзімір-жылка
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-няма-збавення.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1