~~META: title = Уладзімір Жылка — Няма збавення... &keywords = пекнаты &abstract = Верш Уладзіміра Жылкі "Няма збавення..." &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Няма збавення... ====== Няма збавення\\ Апроч пекнаты.\\ Ў маім маленні\\ Адзіная ты.\\ Аднэй між дзеваў\\ І верных жанок\\ Высокіх спеваў\\ Адвечны зарок!\\ Прамень світання\\ І сонечны госць,\\ Людзей вітання\\ Ты вартая ёсць!\\ О, будзь хвалёна,\\ Вялічана будзь! –\\ Табой збавёны\\ Не вызнае жудзь.\\ Малю й гукаю\\ У няўхільную сінь:\\ – З тугой адчаю\\ Мяне не пакінь!\\ Ў баі жыццёвым\\ Адвагі прыдай,\\ Надзеі словам\\ Мяне прывітай.\\ Пакліч павеўна\\ І радасць разлі,\\ Дазволь мне пэўна\\ Ступаць па зямлі.\\ \\ 1925 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]] * [[постаці/уладзімір-жылка]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство]]