творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-на-ростані
Гэта старая версія дакумента!
Уладзімір Жылка — На ростані
На ростані дарогаў многа,
А лучнасць іх – пахілы крыж.
І вецер лёгкі на разлогах,
І неба яснасць, шыр і выш.
Ранейшай працы дасяганні,
Наўкол – зялёныя жыта;
І свежасць росаў светлых рання,
І траў высокіх любата.
І так прывабны далі, далі
Ў задуме вечнай і смузе,
За той смугою думкі ў жалі,
Нязрадна, вечна у тузе.
І торба вось, і кій дарожны:
Пара ў пуціну мне даўно…
А я – нясмелы і трывожны,
А я – на ростані адно.
1923
Падобныя старонкі
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта
- уладзімір-жылка
- уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-на-ростані.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1