~~META: title = Уладзімір Жылка — На ростані &keywords = ростані, далі, думкі &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Жылкаі "На ростані" &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — На ростані ====== На ростані дарогаў многа,\\ А лучнасць іх – пахілы крыж.\\ І вецер лёгкі на разлогах,\\ І неба яснасць, шыр і выш.\\ \\ Ранейшай працы дасяганні,\\ Наўкол – зялёныя жыта;\\ І свежасць росаў светлых рання,\\ І траў высокіх любата.\\ \\ І так прывабны далі, далі\\ Ў задуме вечнай і смузе,\\ За той смугою думкі ў жалі,\\ Нязрадна, вечна у тузе.\\ \\ І торба вось, і кій дарожны:\\ Пара ў пуціну мне даўно...\\ А я – нясмелы і трывожны,\\ А я – на ростані адно.\\ \\ 1923 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта]] * [[постаці/уладзімір-жылка]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне]]