~~META: title = Уладзімір Жылка — Наш лёс, бы кат з рукой забойнай... &keywords = душа, звініць &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Жылкі "Наш лёс, бы кат з рукой забойнай..." &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Наш лёс, бы кат з рукой забойнай... ====== Наш лёс, бы кат з рукой забойнай.\\ Бязлітасней рука каго?\\ Ды ўмее вой адзін спакойна,\\ Без роспачы прыняць яго.\\ \\ І ўмее вой цвёрдакаленна\\ Ўстаяць перад навалай злой\\ І ўсё губляючы, нязменна,\\ Данесці абавязак свой.\\ \\ Губляць жа болей немагчыма\\ І зносіць болей немага:\\ Народ, Свабода і Радзіма, –\\ На ўсё прыйшла адна чарга.\\ \\ Найдаражэйшае, святое –\\ Ўсё, чым натхнялася душа,\\ Чужою збэшчана рукою,\\ Сваволяй скута палаша.\\ \\ Але пад лобам хмурым гэтым,\\ У гэтай думнай галаве\\ Імкненне да апошняй мэты\\ Непераможнае жыве.\\ \\ Непераможнай волі шалам,\\ Перамагаючым і лёс,\\ Звініць душа з былым запалам,\\ Звініць без сумніву і слёз.\\ \\ І покі пруткі шчэ цягніцы,\\ І покі ў жылах точыць кроў, –\\ Ніхто не ўбачыць голаў ніцы,\\ Пакорлівых не ўчуе слоў.\\ \\ І покі сэрца поўна гневам,\\ І гнеў драпежней крумкача, –\\ Вітаю бой ваяцкім спевам\\ І звонам вострага мяча.\\ \\ Калі ж нараз ад лучнай раны\\ Звалюся, сходзячы крывёй,\\ І вораг, перамогай п’яны,\\ Накпіць нягожа нада мной, –\\ \\ Я і тады здалею гарда\\ Стрымаць гадзін апошніх золь,\\ Мая нянавісць і пагарда\\ Не ўдасць, не здрадзіць люты боль.\\ \\ 1925 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-хрэст-на-свабоду]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]]