Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-мы-любім-даўнія-паданні

Гэта старая версія дакумента!


Уладзімір Жылка — Мы любім даўнія паданні...

Мы любім даўнія паданні,
Быліцы сівых песняроў.
Няхітры іх апавяданні
Аб справах мінулых часоў.

Нам даспадобы чэрпаць веду
Гісторыі з пажоўклых кніг;
З рукопісаў пра быт прадзедаў
Даведацца, што сведчыць мніх.

Прыемна нам дзядоў надзеі,
Іх тайны думы адзначаць,
Вялікія ў мінулым дзеі,
Дзе й як змагалась наша раць.

Шануем мы бацькоў імёны:
Навука й прыклад нам яны;
І помнім мы і веча звоны,
І вольнасць роднай стараны;

І нат мамэнты заняпаду –
Ў далёкім сумныя лісты –
Распазнаваць нас вучаць здраду
І родзяць помсты гнеў святы.

Але нам будуць ўсё ж мілейшы
Часы, калі з нізін, балот
З надзеяй ў шчаснасць дзён святлейшых
Устане ўзбуджаны народ.

Не відна йшчэ у завірусе,
Куды ляжыць ягоны шлях,
Але дух творчы ў Беларусі
Жыве й змагае долі жах.

І, можа, толькі той збаіцца
Падзей вялікіх нашых дзён,
У кім жыцця не б’е крыніца,
Хто спіць і здолець недуж сон.

1921

Падобныя старонкі

  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта
  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч
  • уладзімір-жылка
  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне
  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство
творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-мы-любім-даўнія-паданні.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki