~~META: title = Уладзімір Жылка — Мы любім даўнія паданні... &keywords = дзён, даўнія, паданні, любім &abstract = Чытаць верш Уладзіміра Жылкі "Мы любім даўнія паданні..." &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Мы любім даўнія паданні... ====== Мы любім даўнія паданні,\\ Быліцы сівых песняроў.\\ Няхітры іх апавяданні\\ Аб справах мінулых часоў.\\ \\ Нам даспадобы чэрпаць веду\\ Гісторыі з пажоўклых кніг;\\ З рукопісаў пра быт прадзедаў\\ Даведацца, што сведчыць мніх.\\ \\ Прыемна нам дзядоў надзеі,\\ Іх тайны думы адзначаць,\\ Вялікія ў мінулым дзеі,\\ Дзе й як змагалась наша раць.\\ \\ Шануем мы бацькоў імёны:\\ Навука й прыклад нам яны;\\ І помнім мы і веча звоны,\\ І вольнасць роднай стараны;\\ \\ І нат мамэнты заняпаду –\\ Ў далёкім сумныя лісты –\\ Распазнаваць нас вучаць здраду\\ І родзяць помсты гнеў святы.\\ \\ Але нам будуць ўсё ж мілейшы\\ Часы, калі з нізін, балот\\ З надзеяй ў шчаснасць дзён святлейшых\\ Устане ўзбуджаны народ.\\ \\ Не відна йшчэ у завірусе,\\ Куды ляжыць ягоны шлях,\\ Але дух творчы ў Беларусі\\ Жыве й змагае долі жах.\\ \\ І, можа, толькі той збаіцца\\ Падзей вялікіх нашых дзён,\\ У кім жыцця не б’е крыніца,\\ Хто спіць і здолець недуж сон.\\ \\ 1921 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-марта]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]] * [[постаці/уладзімір-жылка]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-каханне]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-хараство]]