~~META: title = Уладзімір Жылка — Меч &keywords = Жылка, меч &abstract = Чытаць верш "Меч" Уладзіміра Жылкі &iftrue = nan ~~ ====== Уладзімір Жылка — Меч ====== Яго ў зямлі знайшоў маёй разлогай,\\ Аручы прадзедаў вузкі загон.\\ Вясёлым звонам аказаўся ён,\\ Калі чапіў канцом майго нарога.\\ \\ Абцёр набожна йржу часу благога,\\ І заблішчаў старых стагоддзяў сон,\\ І надпіс на клінку, нібы закон, -\\ «Дарэшты бой!» - зірнуў загадам строга.\\ \\ І вось няма нясмеласці, разваг.\\ Для сэрца вернага - чужынцам страх:\\ Радзімы схоў вартуйце, маткі, сёстры!\\ \\ Я з грамадой іду па шчасце нам.\\ Мой меч зіхціць, непераможны, востры.\\ Змагуся сам - дык сотням перадам!\\ \\ 1924 ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/санет]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]]